Пазнавальная праграма “Земляробчыя прылады нашых продкаў” прайшла ў Быхаве

18 верасня ў філіяле Барколабаўскі КСЦ праведзена фальклорна-пазнавальная праграма “Земляробчыя прылады нашых продкаў”. Мерапрыемства было накіравана на паглыбленне ведаў аб традыцыйных земляробчых прыладах, якія выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі на працягу стагоддзяў.
У ходзе праграмы былі прадстаўлены рэканструкцыі і апісанні такіх прылад, як плуг, барана, сярпы, цэпы. Асаблівая ўвага была нададзена эвалюцыі гэтых прылад і іх адаптацыі да мясцовых глебавых і кліматычных умоў. Удзельнікі даведаліся пра тэхналогіі выкарыстання гэтых прылад, а таксама пра ролю земляробства ў эканоміцы і культуры беларускага народа.

Праграма праведзена з выкарыстаннем гістарычных ілюстрацый і фатаграфій, што садзейнічала больш глыбокаму разуменню тэмы. Адзначаецца, што выкарыстанне традыцыйных земляробчых прылад з'яўляецца важнай часткай культурнай спадчыны Беларусі. Падобныя мерапрыемствы спрыяюць захаванню і папулярызацыі ведаў аб традыцыйных формах гаспадарчай дзейнасці, а таксама ўмацоўваюць сувязь паміж пакаленнямі.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”