НАС ЯДНАЕ БАГАТАЯ СПАДЧЫНА

Да Дня народнага адзінства ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” быў прапанаваны II рэгіянальны конкурс рамёстваў і ДПМ “Незабытыя рамёствы”. “Згадзіцеся, рамёствы трансліруюць пэўныя эстэтычныя погляды, выхоўваюць маральны пачатак, развіваюць цікаўнасць да мінулага свайго народа, даюць магчымасць дакрануцца да творчай спадчыны, якая перадавалася ад пакалення да пакалення іякая яднае нас”, – лічыць арганізатар конкурсу метадыст па традыцыйнай культуры В. А. Марчанка.
АСАБЛІВАСЦІ КОНКУРСУ
Конкурс праходзіў у дыстанцыйнай форме на аснове прадстаўленых фота і пададзенай інфармацыі аб аўтары, аб выкарыстаных матэрыялах і тэхніках рамяства і ДПМ. Усе прапанавыя конкурсныя матэрыялы ў мэтах далучэння да спадчыны, абмену вопытам і азнаямлення з відамі рамяства і ДПМ былі выкарыстаны метадычным аддзелам Краснапольскага РЦК у час правядзення метадычнага дня для клубных работнікаў.
Тэхнік і матэрыялаў, як і твораў на іх аснове, была прадстаўлена цэлая палітра: вышыўка гладдзю і крыжыкам, традыцыйныя тэкстыльныя лялькі і цудоўныя тэматычныя кампазіцыі з іх, ткацтва, пляценне з талашу, кампазіцыі з талашу, плеценыя дыванкі з тэкстылю, кветкі з атласных стужак, пляценне з газетнай лазы, сувенірныя работы з розных матэрыялаў і інш.

Трэба адзначыць, што сярод удзельнікаў конкурсу менавіта клубныя работнікі і клубныя фарміраванні клубных устаноўпраявілі найбольшую актыўнасць. Адгукнуліся і асобныя жыхары, і прадстаўнікі навучальных ўстаноў раёна. Многія з іх сталі пераможцамі конкурсу.
Дыпломамі 1 ступені адзначаны:
- ДУА “Палужская СШ”; Церахава А. А.
- Яноўскі СДК: Яфімчык Т. В., Крапіўніцкая Л. В.
- Горскі СДК: Васількова Л. У., аматарскае аб’яднанне “Іскусніца”.
- Саранкова Т. В., жыхарка в. Халмы.
- Казельскі СК: Маскалёва Г. П.
- Пачапоўскі СДК: Паплыка Н. Р.
- Серабраных Н. У., жыхарка в. Тур’я.
- Сідараўскі СДК: Вялічка В. А.
Дыпломамі 2 ступені адзначаны:
- Ленінскі СДК: аматарскае аб’яднанне “Фантазія”.
- Казельскі СК: Акіншава Т. І.
- Фяськова Т. Л., жыхарка в. Халмы.


Народная спадчына беларусаў – багатая і ўнікальная, далучайцеся да яе. Яна ўзбагачае наш духоўны і матэрыяльны свет. Пазнанне і далучэнне да нашай спадчыны дае адчуванне нас як неабходнай часткі ў ланцугу пакаленняў і яднае нас.

Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”