Тэатралізаваная праграма “Адраджаецца Батлейка” ў Быхаўскім раённым Цэнтры культуры

10 верасня ў Быхаўскім раённым Цэнтры культуры для дзяцей расчыніліся дзверы ў чароўны свет народнай культуры – тут прайшла тэатралізаваная праграма “Адраджаецца Батлейка”.
Колькі радасці і захаплення было ў вачах дзяцей, калі яны даведваліся пра гісторыю гэтага старажытнага лялечнага тэатра! Батлейка – гэта не проста забава, гэта наша спадчына, скарбніца мудрасці і традыцый, якую мы павінны беражліва захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. І вось, на вачах у здзіўленых гледачоў ажыла беларуская казка. Лялькі, нібы жывыя, расказвалі пра дабро і зло, пра каханне і вернасць. А пасля спектакля кожны змог адчуць сябе сапраўдным лялькаводам, паспрабаваць свае сілы ў кіраванні гэтымі незвычайнымі персанажамі. Колькі смеху і весялосці было падчас рухомых беларускіх гульняў! Дзеці, як маленькія птушачкі, скакалі і бегалі, адчуваючы сябе часткай вялікага і дружнага народа.
А яшчэ хлопчыкі паспрабавалі сябе ў ролі музыкаў. Іх няўмелыя, але напоўненыя душой пальчыкі выцягвалі з самабытных інструментаў чароўныя гукі “Лявоніхі”.
У гэты момант сэрца кожнага прысутнага напоўнілася гонарам за сваю Радзіму, за яе таленавітых і працавітых людзей. Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям адчуць сваю прыналежнасць да беларускай культуры, выхоўваюць у іх павагу да мінулага і любоў да роднай зямлі.

Святлана Саламевич, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”