Творчы патэнцыял Бялыніцкага раёна 8 верасня прэзентавалі ў Магілёўскім метадычным цэнтры народнай творчасці

Калектывы Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Бялыніцкага раёна распачалі сваю творчую праграму на адкрытай пляцоўцы каля Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра. Народны вакальны ансамбль “Бялыніца” і народны вакальны ансамбль “Славяне” сустракалі гасцей звонкімі і энергічнымі песнямі, а на пляцоўцы перад Цэнтрам размясціліся розныя выставы-продажы.






І чаго тут толькі не было! Сваю прадукцыю прэзентавалі Бялыніцкае РАЙПО – хлебабулачныя вырабы на любы смак, СВК “Калгас “Радзіма” – прывезлі з сабой яблыкі і грушы. Разбягаліся вочы ад страў нацыянальнай кухні. Акрамя гэтага работалі тэматычныя падвор’і. Гармонікі з калекцыі Пятра Кудраўца в.Алешкавічы былі прадстаўлены на падвор’і Аляшковіцкага сельскага клуба “Гуляй і спявай, гармонік любімы”. Падвор’е Тэхцінскага сельскага дома культуры “Жывая крыніца Тэхцінскіх бяроз” частавала гасцей свята рознымі беларускімі напоямі. А вось на падвор’е Ланькоўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу быў прадстаўлены праект “Ільняныя крылы-ручнікі”.
“У гэтым годзе мы ўпершыню рашылі правесці ў сябе на селе фестываль народнай творчасці “Ільняныя крылы-ручнікі”. На фестывалі арганізавалі парад ручнікоў нашага раёна, дзе былі прадстаўлены самыя старыя ручнікі, якім за 70, 80 год. І нават за 100 год, які нам падаравала наша жыхарка Таланава Таццяна Дзмітрыеўна. На падвор’е прадстаўлены некаторыя з ручнікоў”, – расказала Ірына Міхайлаўна Емельянава, загадчык Ланькоўскага сельскага цэнтр культуры і вольнага часу.
У фае Цэнтра ў гэты час работала выстава майстроў дэкаратыўна-пракладнога мастацтва. У экспазіцыі Бялыніцкага раёна былі прадстаўлены ручнікі, лялькі, саламяныя вырыбы і інш. Не засталася ўбаку і цэнтральная раённая бібліятэка, якая аформіла выставу “З той легенды былой, што пра белыя ночы”, прысвечаная Году гістарычнай памяці. Выставу карцін прадставіла дзяржаўная ўстанова адукацыі “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў”.
На выставе можна было ўбачыць не толькі вырабы ў розных тэхніках, але і паспытаць свае сілы ў майстар-класах, якія праводзіліся. Так, настаўнікі Бялыніцкай дзіцячай школы мастацтваў Арэхоўская Екатарына Сяргееўна і Малхасян Алена Іванаўна рабілі майстар-класы па вышыўцы.
“Сёння на майстар-класе я выконваю народныя элементы вышыўкі крыжыкам. Вышываю купальскі вузор. Гэтаму мы і вучым нашых дзетак у школе мастацтваў – вышыўцы. Так, у мяне за спіной знаходзяцца ручнікі, якія дзеці выконваюць у працэссе нашага навучэння. Асаблівае на выстаўцы – ручнік Бялыніцкага раёна, які ў 2009 годзе мне прапанавалі рэкунстрыяваць”, – падзялілася Алена Іванаўна.



Але галоўны падарунак усім аматарам народнай творчасці быў падрыхтаваны ў актавай зале, дзе на працягу некалькі гадзін ішла цікавая і вельмі насычаная канцэртная праграма.
На мерапрыемстве прысутнічалі: Алег Уладзіміравіч Сцельмашок начальнік упраўлення Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Алег Фёдаравіч Хмялькоў, дырэктар установы культуры “Магілёўскі абласны метадчыны цэнтр народная творчасці і культурная асветнай работы”, Глаз Анатолій Ціханавіч, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, прадстаўнікі структур аблвыканкама, Бялыніцкага райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў.
Фестываль народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” асноўнымі тэмамі канцэртных праграм выдзяляе такіе як “Год гістарычнай памяці”, “Наша моладзь”, “Нашы людзі”, “Танчым разам”, “Душа народная”, “Эстрада”, фінальны творчы нумар на патрыятычную тэматыку. Канцэртная праграма Бялыніцкага раёна не была выключэннем і была насычана яркімі нумарамі, якія апісвалі гістарычную палітру раёна, творчыя нумары, якія прэзентавалі таленты і поспехі моладзі, харэаграфічныя нумары, выступленне вакальных творчых калектываў з выкананнем беларускай народнай песні, творчыя нумары ў розных жанрах і сцэнічных формах.
Яркія, запальныя і такія “народныя” калетктывы, індывідуальныя выканаўцы, майстры – усе, хто неяк быў прычасны да сённяшняга фестывалю. Але ж гэта не канец і ўжо 22 верасня на тым жа месцы, у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, мы рады сустрэць Глускі раён, які завітае к нам са сваёй творчай праграмай.








Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”