“Гуканне вясны” ў вёсцы Ваевічы Клічаўскага раёна

Аматарскае этнаграфічнае аб’яднанне «Вераценца.by» сумесна з творчым калектывам Клічаўскага раённага Дома культуры правялі мерапрыемства, прысвечанае традыцыі гуканне вясны, у вёсцы Ваевічы, якая размяшчаецца на беразе ракі Вольса.
Мерапрыемства было арганізавана ў форме тэатралізаванай пастаноўкі, падчас якой моладзь паказвала асноўныя элементы народнага абраду: ігралі на акарынах, упрыгожвалі дрэва птушкамі і разнакаляровымі стужкамі, «гукалі» вясну, выкарыстоўваючы печаных жаваранкаў, а таксама вадзілі карагоды.


У беларускім абрадзе гуканне вясны займае важнае месца і звязваецца з пачаткам цёплага перыяду года, калі снег пачынае раставаць. Традыцыйна гуканне вясны працягвалася да свята Благавешчання (7 красавіка). На прыкладзе розных рэгіянальных асаблівасцей адзначаецца, што ў вёсцы Гонча ў гэты час упрыгожвалі дрэва, у Калічонцы плавалі на лодках і палілі салому, пускаючы яе па рацэ.


Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках і спявалі песні пра жаваранка, здзяйсняючы своеасаблівыя пераклічкі паміж некалькімі вёскамі. Традыцыя гукання вясны выступае як важны элемент беларускай абрадавой культуры. Адраджэнне і рэканструкцыя гэтых абрадаў у сучасных культурных праектах спрыяе захаванню нацыянальнай спадчыны і павышэнню цікавасці да фальклору.


Ж.Я.Ачыновіч, загадчык аддзела нестацыянарнага абслугоўвання РДК ДУК “Цэнтрализаваная клубная систэма Клічаўскага раёна”