Забаўляльная праграма ў рамках акцыі “Кожная пятнiца – роднае, свае”

У Быхаускiм раённым Цэнтры культуры ў рамках акцыі “Кожная пятнiца – роднае, свае” адбылася забаўляльная праграма з гульнямі, накіраванымі на папулярызацыю беларускай культуры і традыцый.

Удзельнікі павінны былi як мага хутчэй сабраць мазаіку карты Беларусі з асобных частак. Усе жадаючых прынялi удзел у матэматычнай гульнi “Палачкi”. Гэта інтэлектуальнае спаборніцтва, якое аб’ядноўвае матэматычныя веды з элементамі народных гульняў.

Гульня спрыяе развіццю логікі, уважлівасці і хуткасці мыслення. А таксама гулялi y гульню “Хто хутчэй скуця рушнікі”. Удзельнікі змагалiся ў хуткасці і акуратнасці пры выкананні задання. У праграма прынялi удзел як дарослыя так i дзецi.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаускага раёна”