Пазнавальна-забаўляльная праграма “Наша родная мова” ў Быхаўскім раёне

12 чэрвеня ў Быхаускiм раённым Цэнтры культуры, у рамках акцыі “Кожная пятнiца – роднае, свае” праведзена пазнавальна-забаўляльная праграма “Наша родная мова”, прысвечаная багатай беларускай культуре.
Удзельнікі праграмы далучылiся да традыцыйных беларускіх гульняў, сярод якіх – “Хто хутчэй скруціць рушнік”. Гэта забаўляльная гульня не толькі развівае спрыт і ўважлівасць, але і дапамагае лепш пазнаёміцца з гісторыяй і значэннем рушніка ў беларускай культуры.
Праграма працягнулась інтэрактыўнай казкай “Каза Манюка”, якая была прадстаўлена з дапамогай унікальнага тэатра на стале. Гледачы змаглi не толькі пачуць любімую казку, але і сталi яе актыўнымі ўдзельнікамі, узаемадзейнічаючы з персанажамі і сюжэтам. Гэты фармат дазваляе стварыць адмысловую атмасферу адпачынку і далучыць да народнай творчасці самых маленькіх гледачоў.

12 чэрвеня ў філіяле Макранскі сельскі Дом культуры была арганізавана інфармацыйна-пазнавальная праграма пад назвай “Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь”. Мерапрыемства ставіла за мэту павышэнне дасведчанасці наведвальнікаў аб якасці і перавазе беларускіх тавараў, а таксама садзейнічанне развіццю ўнутранага спажывецкага рынку.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаускага раена”