КРАСНАПОЛЬШЧЫНА Ў СЭРЦЫ МАІМ

Да дня вызвалення Краснапольшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў прымеркаваны штогадовы раённы конкурс патрыятычнай накіраванасці “Краснапольшчына ў сэрцы маім”. Яго арганізатарам з’яўляецца народны аматарскі літаратурны калектыў “Світанак” Краснапольскага РЦК пры падтрымцы сектара культуры Краснапольскага райвыканкама.

Конкурс накіраваны на патрыятычнае, эстэтычнае, духоўнае выхаванне, памнажэнне культурных здабыткаў, адлюстраванне ў творчасці партрэта малой радзімы, на стымуляванне да творчасці, выяўленне новых імёнаў паэтаў-аматараў, на ўдасканаленне выканальніцкага майстэрства.

І трэба адзначыць, што конкурс сапраўды матываваў і аўтараў і чытальнікаў. У выніку пад творчым пяром паэтаў-аматараў нарадзіліся новыя творы, прысвечаныя малой радзіме: “Я тут жыву”, “Летние мотивы” С. Сыранкова, “З днём вызвалення”, “Ты помніш, мая Краснапольшчына” В. Марчанка і інш. Чытальнікі твораў таксама паклапаціліся пра ўдасканаленне свайго выканальніцкага майстэрства. Напрыклад, клубныя работнікі ўстаноў культуры раёна сталі ўдзельнікамі спецыяльна арганізаванага для іх метадыстам Марчанка В. А. метадычнага дня з тэарэтычнай і практычнай часткай “Метады і этапы работы на выразным чытаннем”.

Конкурс прадугледжваў 2 намінацыі: “Аўтар твора” і “Мастацкае чытанне твора”.
Найбольшую актыўнасць у конкурсе праявілі члены калектыву “Світанак” і клубныя работнікі культурных устаноў раёна.
Вось вынікі конкурсу.
Намінацыя “Аўтар твора”:
дыпломы I ступені – Сяргей Сыранкоў, Барыс Марчанка (11 год), Валянціна Марчанка, члены калектыву “Світанак” Краснапольскага РЦК;
дыпломы II ступені – Галіна Каваленка, Аляксандра Амельчанка, Галіна Яўсеенка, члены калектыву “Світанак”; Наталля Паплыка, культарганізатар Пачапоўскага СДК.
Намінацыя “Мастацкае чытанне твораў”:
дыпломы I ступені – Алена Зенчанка, загадчык Тур’яўского СДК, Людміла Каратцова, загадчык Пачапоўскага СДК;
дыпломы II ступені – Тамара Яфімчык, загадчык Яноўскага СДК, Таццяна Вялічка, загадчык Сідараўскага СДК;
дыпломы III ступені – Людміла Грыбанава, культарганізатар Горскага СДК, Дарь’я Акіншава, культарганізатар Халмянскага СДК.

Арганізатары конкурсу выказваюць падзяку ўсім яго ўдзельнікам, членам журы і спадзяюцца на актыўны ўдзел краснапальчан у конкурсе ў наступным годзе. А яшчэ – віншуюць сваіх землякоў з днём вызвалення Краснапольшчыны і жадаюць міру і шчасця ў кожны дом!
Валянціна Марчанка, метадыст ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”