8 красавіка адбыўся прагляд мастацкай праграмы тэатральнай студыі “В точку!” дзяржаўнай установы адукацыі “Магілеўская дзіцячая школа мастацтваў №1” на прадмет прысваення наймення “ўзорны”
Праграмма была прагледжана рэспубліканскай атэстацыйнай камісіяй у складзе:
Білык Зінаіда Іванаўна, галоўны рэжысёр установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, старшыня камісіі;
Вопсева Анжаліка Валер’еўна, выкладчык тэатральных дысцыплін установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”;
Глуздоў Аляксандр Мікалаевіч, начальнік аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”;
Казека Алесь Мікалаевіч, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
Кузняцоў Аляксандар Пятровіч, метадыст I катэгорыі ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”;
Янчыцкая Елізавета Дзянісаўна, метадыст I катэгорыі ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Дзіцячая тэатральная студыя “В точку!” створана на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Магілеўская дзіцячая школа мастацтваў № 1” у 2012 годзе настаўнікам па класе тэатра Бяловай Вольгай Юр’еўнай.
Рэпертуар студыі складаецца з твораў рускіх, беларускіх, замежных і сучасных аўтараў. Праграма ўвесь час аднаўляецца і папаўняецца новымі творамі. Штогод у ёй займаецца некалькі дзесяткаў дзяцей. Тэатральныя пастаноўкі, у якіх заняты юныя артысты, вельмі падабаюцца гледачам. За час работы калектыў атрымаў больш за 130 дыпломаў розных ступеняў шматлікіх міжданародных, рэспубліканскіх і абластных конкурсаў.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”