Зямлі маёй роднае слова

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускай пісьменнасці. За сваю шматгадовую гісторыю гэта свята стала па-сапраўднаму значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Яго святкаванне – гэта дэманстрацыя непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

4 верасня 2025 года для падапечных установы сацыяльнай абароны «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска» ў дзяржаўнай установе культуры «Палац мастацтваў г. Бабруйска» была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя «Зямлі маёй роднае слова», прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца «Юность», узорны харэаграфічны калектыў «Крынічка», харэаграфічны калектыў «Чабарок», народны ансамбль песні «Весялуха», удзельніцы народнага тэатра «Новая Эра» Ганна Дамброўская і Алеся Сандалава, а таксама салісты Палаца мастацтваў Алена Пінчук, Дзяніс Гарадноў і Дзмітрый Патапенка.

Таццяна Святцава, метадыст аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»