Трэці занальны прагляд абласнога агляд-конкурса аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” прайшоў у Чэрыкаве
У аўторак, 16 лютага, на базе дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна” адбыўся трэці занальны прагляд абласнога агляда-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”. Сюды з’ехаліся тэатральныя калектывы з Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Хоцімскага раёнаў.
Адкрыў прагляд тэатр юнага гледача “Скарбонка талентаў” раённага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная система Чэрыкаўскага раёна”. Яны паказалі спектакль “Сэ ля ві… і Мікітаў лапаць”, аўтар Л.Н. Саскавец. Таксама можна было пабачыць такія пастаноўкі, як “Я з вогненнай вёскі” па раману А.М. Адамовіч; “За паўгадзіны да вясны”, аўтар Э.Піжэнка; спектакль “На ўсё сяло адзін мужык” па п’есе В.Ю.Ткачова “Без Ягора будзе гора”; спектакль “Прыгоды Бадзюлі”, аўтар С.В. Даськова; спектакль па творы А.А. Александрына “Жывая вада”.
Заключны этап пройдзе ў трэцяй дэкадзе сакавіка ў Магілёскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. На суд гледачоў будуць прадстаўлены лепшыя тэатральныя пастаноўкі тэатральных калектыва, пераможцаў трох занальных этапаў.
Журы вызначыць пераможцаў у 5 намінацыях: “Лепшая мужчынская роля”; “Лепшая жаночая роля”; “Лепшы спектакль для дзяцей”; “Лепшы акцёрскі ансамбль”; “Лепшая рэжысерская пастаноўка”.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”