Тэатралізаванае прадстаўленне «Адраджаецца Батлейка» ў Быхаве

24 красавіка ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» вучняў 4 класа ДУА «СШ №3 г. Быхава» чакала яркае тэатралізаванае прадстаўленне «Адраджаецца Батлейка» ў раённым Цэнтры культуры.
Мерапрыемства падарыла дзецям незабыўныя ўражанні ад знаёмства з беларускімі народнымі гульнямі, лялечнай казкай і творчай майстэрняй.
Дзеці з задавальненнем узялі ўдзел у рухомых беларускіх гульнях, акунуўшыся ў атмасферу традыцыйнай беларускай творчасці і ўважліва паслухалі казку, паказаную батлеечным тэатрам. Самым яркім момантам стала магчымасць сваімі рукамі стварыць традыцыйную ляльку «Зайчык на пальчык» падчас майстар-класа. Гэтая інтэрактыўная частка мерапрыемства дазволіла кожнаму юнаму ўдзельніку адчуць сябе майстрам і забраць дадому ўласнаручна выраблены падарунак.
Праект «Кожная пятніца – роднае, сваё» працягвае знаёміць дзяцей з багатай культурай і традыцыямі Беларусі, спрыяючы развіццю цікавасці да роднага слова і народнай творчасці. Падобныя мерапрыемствы не толькі забаўляюць, але і выхоўваюць патрыятызм і любоў да сваёй Радзімы.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»