На Сёмуху гуляем, бярозкі завіваем

Фальклорна-абрадавае свята «На Сёмуху гуляем, бярозкі завіваем» – прайшло на троіцу, восьмага червеня у вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна. Дзе адбылося сапраўднае свята вёскі і адраджэнне старадаўніх традыцый.
Факты сведчаць, што Сёмушны цыкл з’яўляецца выключна жаночым, галоўнае месца і найважнейшыя ролі ў якіх належаць дзяўчатам шлюбнага узросту і маладым жанчынам, якія ўжо нарадзілі і маглі яшчэ працягваць жыццё роду. Кумаванне, віццё вянкоў, варажба шлюбнай накіраванасці, упрыгожванне хаты, гаспадарчых пабудоў зелянінай – усё гэта мела сваёй мэтай паўплываць на плодныя сілы зямлі. І кумленне тут выступала своеасаблівым парогам, перайшоўшы які, дзяўчына пераходзіла ў шлюбны статус.
Абавязковымі і вызначальнымі асаблівасцямі Сёмухі з'яўляюцца карагоды, пляценне вянкоў, якія часта выкарыстоўваліся ў якасці мантычнага сродку ў мэтах прадбачання будучыні на працягу бягучага сямейна-гаспадарчага года.
На свяце самым старэйшым жыхарам вескі Стэфану Ягоравічу Рыцікаву і Марыі Савельеўне Івашчанка ўручылі памятныя сувяніры. Аднавяскоўцаў са святам, таксама павіншавала жыхарка вёскі Канічы Аляксандра Мікалаеўна Рыцікава. У яе словах – адчувалася вялікая увага і любоў да сваіх аднавяскоўцаў, сваёй вескі.

Артысты районнага Цэнтра культуры, філіала «Навасаматэвіцкі клуб вольнага часу», аддзела нестацыянарнага обслугоўвання насельніцтва, салісты народнага хора ветаранаў дарылі ўсім гасцям свята і жыхарам вёскі, свае цудоўныя песні і прыемны настрой. Таксама паказалі старадаўнія абрады: пляценне вянкоў, завіванне бярозак, кумаванне, выбіранне галоўнай кумы, якія разам з імі падгатавала загадчык аддзела народнай творчасці Алеся Шаройка .
Самым яркім момантам свята было прыгатаванне традыцыйнай стравы – яешні, на салёным сале! А гатавалася яешня – на калодках. Гэта было вельмі смачна! Свята атрымалася вясёлым і па сямейнаму простым і добрым.

Валянціна Барысенка, метадыст па традыцыям, абрадам і фальклору РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”