Мерапрыемства “Разам – у будучыню” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшло ў Краснапольскім раёне
Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь было прысвечана мерапрыемства “Разам – у будучыню”, якое адбылося ў Казельскім СК. Яго падрыхтавалі аматары творчасці Краснапольскага раённага Цэнтра культуры ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.
Праграма свята акцэнтавала ўвагу на тое, што 27 лютага адбыўся Рэферэндум па ўнясенню змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя дзяржавы – гарант свабоднага развіцця і сілы Беларусі. Пад аховай гэтага асноўнага Закону нам крочыць разам у будучыню.
З любоўю і гонарам праз песенныя і літаратурныя творы, праз слайд прэзентацыю малявалі ўдзельнікі свята партрэт роднай краіны, сваёй малой радзімы, жадалі Беларусі міра, радасці і дабрабыту.
Валянціна Марчанка, метадыст ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”