КРАСНАПОЛЬШЧЫНА Ў СЭРЦЫ МАІМ

Аматараў літаратурнай творчасці і мастацкага чытання запрашаем прыняць удзел у VI раённым конкурсе “Краснапольшчына ў сэрцы маім”, прымеркаваным да дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Арганізатар конкурсу – народны аматарскі літаратурны калектыў “Світанак” і метадычны аддзел Краснапольскага РЦК. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы сектара культуры Краснапольскага райвыканкама.
Гэты конкурс для вас, аматары мастацкага слова, – аўтараў і чытальнікаў! Для тых, хто любіць сваю малую радзіму і хоча прызнацца ёй у сваёй любові!
Давайце разам з любоўю і замілаваннем, словам, народжаным душой і сэрцам, сваім выканальніцкім майстэрствам намалюем партрэт малой радзімы, успяём яе хараство, уславім працавітыя рукі сваіх землякоў, аддадзім даніну павагі тым, хто адстойваў свабоду, ушануем Памяць гераічных пакаленняў нашых дзядоў і прадзедаў.
Узрост удзельнікаў конкурсу не абмяжоўваецца.
Адна з намінацый конкурсу “Аўтарскі твор”. На конкурс прымаюцца аўтарскія творы паэзіі і прозы на рускай ці беларускай мове ў пячатным або электронным выглядзе. Іх тэматыка – прырода, людзі, гісторыя, гераічныя і працоўныя старонкі з яе жыцця, культура і традыцыі малой радзімы, неабыякавасць да яе лёсу, інш.
Другая намінацыя конкурсу “Мастацкае чытанне твораў”. Удзел у гэтай намінацыі – вочны.
Мастацкае чытанне твораў і ўзнагароджванне ўдзельнікаў конкурсу па кожнай з намінацый адбудзецца ў святочнай гасцёўні, якая запрашае ўсіх жадаючых 2 кастрычніка у Краснапольскім РЦК. Пачатак мерапрыемства ў 10 гадзін.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі 1, 2, 3-й ступеняў. Удзельнікі атрымліваюць дыпломы за ўдзел у конкурсе.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе і аўтарскія конкурсныя работы падаюцца да 25 верасня на адрас: г. п. Краснаполле, вул Савецкая, 2 (РЦК), або дасылаюцца на электронны адрас kulturakrasn@tut.by.
Тэлефон для даведак 71676 (спытаць Марчанка В. А.).