17 верасня ў Краснапольскім раёне адбудзецца II рэгіянальны дыстанцыйны конкурс рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Незабытыя рамёствы”

Народныя рамёствы і промыслы трасліруюць пэўныя эстэтычныя погляды, выхоўваюць маральны пачатак, развіваюць цікаўнасць да мінулага свайго народа, даюць магчымасць дакрануцца да творчай спадчыны, якая перадавалася ад пакалення да пакалення, дораць адчуванне і разуменне еднасці беларусаў.
ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” запрашае да ўдзелу ў II рэгіянальны дыстанцыйны конкурс рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Незабытыя рамёствы”, прымеркаваным да Дня народнага адзінства ў Беларусі.
На конкурс прымаюцца якасныя фотаздымкі вырабаў рамеснай творчасці, да якой дадаецца інфармацыя пра ўдзельніка конкурсу (Прозвішча, імя, імя па бацьку, установа ці месца работы, назва работы, від рамяства, матэрыял, электронны адрас).
Работы (фота) і інфармацыя дасылаюцца на электронны адрас kulturakrasn@tut.by да 15 верасня 2025 года.
Дыпломы ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу будуць дасланы на ўказаныя адрасы электроннай пошты.
Конкурсныя работы будуць прадстаўлены у час правядзення святочных мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства, краязнаўчых чытанняў і іншых падзей, дзе прадэманструюць бясцэнную духоўную спадчыну, а яшчэ будуць выкарыстаны ў далейшай метадычнай вучобе кадраў клубнай сістэмы.
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе! Абменьвайцеся вопытам!
Вы будзеце пачутымі і ўбачанымі!