ХІІ міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» прайшоў у Чавускім раёне

8 чэрвеня на пляцоўцы помніка прыроды мясцовага значэння – крыніцы «Байкава» Чавускага раёна адбылося ХІІ міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі», якое заўсёды прыходзіцца на святкаванне Святой Троіцы.
Пачалося свята з урачыстага шэсця калектываў. У гэтым годзе на конкурс заявіліся 28 калектываў і індывідуальных выканаўцаў, а таксама больш за 40 умельцаў і майстроў народных мастацкіх рмёстваў з 12 рэгіёнаў Магілёўскай вобласці: Быхаўскага, Крычаўскага, Слаўгарадскага, Клічаўскага, Чэрыкаўскага, Чавускага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Хоцімскага, Круглянскага, Мсціслаўскага, Магілеўскага раёнаў і г. Магілёва.


Апасля прывітальных слоў старшыні Чавускага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіча Акуліча, калектывы завялі агульны Траецкі карагод і дзяўчыны вынеслі галоўны траецкі вянок, на якім прадстаўнікі калектываў і ўсе жадаючыя павязалі рознакаляровыя стужачкі со сваімі пажаданнямі. Апасля прасмотраў усіх конкурсных праграм адбыўся абрад пускання галоўнага траецкага вянка і асобных вянкоў на ваду.
У гэтым годзе калектывы прадстаўлялі конкурсныя праграмы ў наступных намінацыях: «Лепшы карагод», «Аўтэнтычныя спевы» і «Лепшы традыцыйны пачастунак».
Упершыню арганізатары свята ўвялі конкурс на «Лепшую траецкую ляльку» для ўмельцаў і майстроў народных мастацкіх рамёстваў. На конкурс былі заяўлены 22 траецкіх лялькі.


Па рашэнню журы конкурса, у склад якога ўваходзілі Алена Уладзіміраўна Саўчанка, вядучы метадыст па народным традыцыям, абрадам, фальклору і этнаграфіі аддзела традыцыйнай мастацкай кальтуры ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», супрацоўнікі сектара культуры і клубнай сістэмы, былі вызначаны пераможцы.
У конкурсе на «Лепшую траецкую ляльку» дыплом І ступені атрымала старшыня аматарскага аб’яднання рамеснікаў г. Магілёва «Магілёўскія майстры» Белаконь Вольга Аляксандраўна. Дыпломам ІІ ступені узнагароджаны Козік Марына Юр’еўна, майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела традыцыйнага мастацтва i рамёстваў раённага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна» і Крапіўніцкая Людміла Віктараўна, культарганізатар Яноўскага сельскага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна». Дыплом ІІІ ступені атрымалі Ганчарова Вольга Васільеўна, майстар народных мастацкіх рамёстваў раённага Цэнтра культуры і вольнага часу ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна», мастацка-творчае аб’яднанне «Возрождение» філіяла «Раённы Дом рамёстваў» ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна», кіраўнік Лапаціна Наталля Леанідаўна і Нахаева Алена Аляксееўна, майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна».


У конкурсе карагодаў дыплом І ступені атрымаў народны тэатральны калектыў «Крыніца» раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна», кіраўнік Уласава Вольга Васільеўна, 2 месца дасталася народнаму вакальнаму ансамблю «Язёрыца» філіяла «Язёрскі сельскі Цэнтр культуры» ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна», кіраўнік Наталля Міхайлаўна Мядзведзева. Дыпломам ІІІ ступені узнагароджан народны ансамбль народнай песні «Прыдняпроўе» філіала «Палыкавіцкі сельски Дом культуры» ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілеўскага раёна», кіраўнік Таццяна Ігараўна Сацук.
У конкурсе «Аўтэнтычных спеваў» 1 месца атрымаў ансамбль народнай песні «Спадчына» Пачапоўскага сельскага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна», кіраўнік Людміла Яўгенаўна Каратцова, дыпломам ІІ ступені узнагароджаны народны фальклорны ансамбль «Адраджэнне» раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна», кіраўнік Юлія Аляксандраўна Мамчанка, а таксама Марчанка Валянціна Аляксандраўна, кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля «Горскія харашухі» Горскага сельскага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна». Дыплом ІІІ ступені дастаўся Матвеевай Таліне Міхайлаўне, удзельніце народнага вакальнага ансамбля «Язёрыца» філіяла «Язёрскі сельскі Цэнтр культуры» ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна».

У конкурсе «Лепшы традыцыйны пачастунак» 1 месца ў творчага калектыва філіяла «Раённы Дом рамёстваў» ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна», кіраўнік Лізавета Міхайлаўна Кавалёва, 2 месца падзялілі клуб аматараў народнай песні «Прысожжа» філіяла «Лабковіцкі сельскі Дом культуры» ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Крычаўскага раёна», кіраўнік Алена Аляксандраўна Балдзесава і народны ансамбль народнай песні «Раніца» Каменскага сельскага Дома народнай творчасці ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна», кіраўнік Вольга Аляксееўна Глінкова. Дыплом ІІІ ступені атрымала Захарава Ганна Аляксандраўна, намеснік дырактара раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна» і Шчарбянкова Святлана Уладзіміраўна, загадчык Антонаўскага сельскага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна».
Астатнія калектывы і індывідуальныя выканаўцы былі ўзнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі і дыпломамі ўдзельніка.
У час конкурсных выступленняў адбылося асвяшчэнне крыніц.
Кіраўніцтва сектара культуры Чавускага райвыканкама выказвае вялікую ўдзячнасць усім удзельнікам ХІІ міжрэгіянальнага свята-конкурсу «Зялёныя святкі».
Алеся Далецкая, загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў раённага Цэнтра культуры і вольнага часу ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна»