Тэатралізаваная праграма ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» праведзена ў Быхаўскім раёне

10 красавіка ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў Быхаўскім районным Цэнтры культуры для вучняў другога класа ДУА «СШ №4 г. Быхава» праведзена тэатралізаваная праграма «Казка пра гаспадара Хвядоса, яго дачку Настачку і жончыну дачку Хвяську».

Спачатку дзеці наведалі выставу абярэгавых лялек «Таямніцы беларускай лялькі», зробленыя ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання «Нашы рукі – не для нуды». Пасля гэтага для дзяцей праведзены майстар-клас па вырабу закладкі для кніг «Вясёлы конік». Завяршылася мерапрыемства праглядам казкі лялечнага тэатра «Батлейка» і ўдзелам у беларускіх народных гульнях.



Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»