ЗАПРАШАЕМ НА II РЭГІЯНАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ-КОНКУРС НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ “ПЕСНЯ МАЦІ І СЁННЯ ЖЫВЕ”

ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” запрашае аматараў народнай творчасці да ўдзелу ў II рэгіянальным фестывалі-конкурсе народнай творчасці “Песня маці і сёння жыве”, які адбудзецца 23 жніўня 2025 года ў г.п. Краснаполле.
Народнае мастацтва, фальклор уяўляюць сабой унікальны пласт мастацкай культуры. Народнае мастацтва сёння існуе з захаваннем традыцыі або ў вольнай апрацоўцы народных матываў. Таму ў конкурсе прадугледжаны наступныя намінацыі: “Фальклорная песня”, “Народная песня”, “Песня ў фальклорнай манеры”. У гэтых намінацыях могуць прыняць удзел як салісты, так і творчыя калектывы на аснове пададзенай заяўкі.
У конкурсе кампетэнтным журы будуць ацэнены захаваныя асаблівасці фальклорнага мастацтва, выканальніцкія манеры народнай песні, выразныя сродкі, сцэнічная культура, характар зносін з публікай і інш.
Удзельнікі будуць адзначаны дыпломамі гран-пры, дыпломамі лаўрэатаў I, II, III ступеняў.
Фестываль-конкурс праводзіцца на адкрытай пляцоўцы ў гарадскім скверы. Яго пачатак у 11 гадзін. Заяўкі прымаюцца да 15 жніўня на электронны адрас kulturakrasn@tut.by
З пытаннямі звяртацца па тэл. 802238 71676; (33) 628 11 98 (метадыст па традыцыйнай культуры Валянціна Аляксандраўна Марчанка).