Апісанне тэхналогіі і працэсу гліняных вырабаў
Падрыхтоўваем гліняную масу да фармоўкі.

Гліну камячым, перабіваем.

Цэнтроўка кавалка гліны.
З некаторай сілай кідаем яго ў цэнтр круга станка. Калі гэта зроблена е не дакладна, гліна будзе круціцца нераўнамерна і, урэшце, саскочыць.

Добра адцэнтраваны кавалак здаецца амаль нерухомым. Узмацняючы ціск на гліну, ператвараем яго, загладжваем купал і іншыя постаці.

Змочваем гліну.

Ператвараем конус у купал.
Зрушваем гліну аберуч, узнімаем яе, і ператвараем у конус.

Пасля гэтага, прыціснуўшы конус, ператвараем яго у купал і вялікім пальцам правай рукі вызначаем цэнтр на яго вяршыні.

Знаходзім цэнтр на вяршыні купала. Паступова ўціскаем палец вертыкальна ў цэнтр купала, астатнія пальцы знаходзяцца знадворку купала, які да гэтага часу ўжо паспеў змяніць форму.

У адтуліну, якая ўтварылася, выціскаем з губкі трохі вады, імкнучыся не прыдушыць адтуліну да паверхні круга.

Каб рассунуць гліну ў бакі, пальцы левай рукі апускаем на дноа паглыблення і асцярожна націскаем у бок правай рукі, якая ляжыць на вонкавай сценцы вырабу. Увесь час змочваем рукі (лішак вады заўсёды можна выдаліць).

Выцягваем цыліндр на вышыню задуманага выраба. Канцом сярэдняга пальца левай рукі дакранаемся дна выраба, а сагнуты паказальны і вялікі пальцы правай рукі прыціскаем да вонкавага боку цыліндра.

Падчас выцягвання сценак рукі рухаюцца ад дна да верху. Не забываем сачыць за тым, каб сценкі былі аднолькавай таўшчыні.

Выцягваем цыліндр.
Як толькі цыліндр будзе гатовы, пачынаем ператвараць яго ў чыгун, гарлач, вазу ці іншы выраб.

Фармаванне вянца.

Удакладненне формы і наданне ёй канчатковага выгляду з дапамогай шнара (нажа).

Залізваем выраб губкай.
Раней гэта рабілі мокрай анучай.

Губкай выдаляем лішак вільгаці, якая збіраецца на дне вырабу.

Фарміруем ніжнюю частку вырабу.

Пасля ўсіх аперацый выраб зразаем з круга дротам з дзвюма ручкамі. Дрот працягваем двойчы.

Толькі пасля гэтага зрушваем выраб з круга і пераносім на змочаную вадой падстаўку, на якой ён будзе сохнуць.

СУШКА ГЛІНЯНЫХ ВЫРАБАЎ
Загружаем ў печ.

Прыкладна праз 20 гадзін выраб гатовы.

Традыцыйныя гліняныя вырабы Бабруйшчыны
Гарлач (для малака)

Слоік (для салення, варэння, мёду)

Гляк (лазенка) - для падрыхтоўкі чаю, напояў, гарачых адвараў.

Гаршок для прыгатавання ежы.

Макацёр - міска для ўжывання ці падачы ежы на стол.
