Занальны этап абласнога агляда-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» прайшоў у Краснаполлі
27 сакавіка ўвесь свет святкаваў Міжнародны дзень тэатру і мы таксама не засталіся ў старане.
На сцэне раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна» прайшоў першы занальны этап абласнога агляда-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі», прымеркаваны да 135-годзя са дня нараджэння вялікіх беларусскіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Агляд-конкурс праводзіцца дзеля захавання і развіцця тэатральных традыцый Магілёўскай вобласці, прапаганды і развіцця аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўлення новых творчых калектываў тэатральнага жанру. Арганізатарам абласнога агляду-конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы».
Асаблівасцю агляда-конкурсу з’яўляецца тое, што тэатральныя пастаноўкі, падрыхтаваныя аматарскімі тэатральнымі калектывамі, абавязкова павінны быць беларускамоўнымі.
Першымі на суд журы і гледача сваю пастаноўку «Вечар» А. Дударава прадставіў народны тэатр Краснапольскага раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна».
Потым на сцэну выйшла творчая группа раённага Цэнтра культуры і вольнага часу дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна» са сваёй жартоўнай інсцэніроўкай «Ну, мужыкі».
Спектакль «Спрэчка, або казка Дамавіка» журы прадэманстраваў народны тэатр «Прамень» раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна».
Народны тэатр ігры «Гарэзы» раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клімавіцкага раёна» прывёз у Краснаполле ўрывак з спектакля «Калі заспявае певень».
Адразу трыма спектаклямі у праграме адзначыліся аматары тэатральнага мастацтва Чэрыкаўскага раёна. Тэатральны калектыў «Зеркала» Язерскага сельскага Центра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна» прадэманстраваў урывак з спектакля «Трыбунал» Андрэя Макаёнка. Потым да гледача выйшлі акторы тэатра юнага гледача «Казка» раённага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна» з урыўкам з п’есы Янкі Купалы «Прымакі». І закрываў конкурсную праграму сваёй казкай для дзяцей «Забыты дзень нарадження» узорны тэатр лялек «Вясёлка» дзіцячага аддзелу цэнтральнай раённай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Чэрыкаўскага раёна».
Павел Шаўлякоў, галоўны рэжысёр УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР»