УРАЧЫСТАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА, ПРЫСВЕЧАНАЕ ДНЮ ПРАЦАЎНІКОЎ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ АДБЫЛОСЯ Ў КРАСНАПОЛЬСКІМ РАЁНЕ

15 лістапада 2025 года ў Краснапольскім раёне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Для працаўнікоў сельскай гаспадаркі была падрыхтавана насычаная канцэртная праграма артыстаў Краснапольскага раённага Цэнтра культуры і ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Краснаполье”.

Праграма пачалася з замалёўкі “Хлеб – галава ўсяму”, у якой удзельнічалі народны ансамбль народнай песні “Шчадрэц”, княгіня Нівы і харэаграфічныя калектывы. Падчас замалёўкі ансамбль “Шчадрэц” выканаў песню “Хлеб – галава ўсяму”, якая выклікала цёплы водгук у гледачоў.

Канцэрт сустрэлі цёплымі апладысментамі і добрым настроем. Сольнае выкананне Т. Шандобыла было прынята гледачамі з цеплынёй. Жартоўная песня ў выкананні Е. Трафімовай выклікала добры настрой у прысутных. Для працаўнікоў сельскай гаспадаркі сапраўдным падарункам стаў музычны нумар Е. Трафімовай, А. Бортлевіч, Г. Кузняцовай “Святое место для цебя”. Захапляльны танец дзіцячай школы мастацтваў выклікаў бурныя авацыі. Вакальныя ансамблі дзіцячай школы мастацтваў сустракалі шчырымі апладысментамі. Выступленне Л. Караццовай выклікала ў гледачоў цеплыню і ўдзячнасць. Ю. Падалякін закрануў патрыятычныя пачуцці гледачоў. Народны вакальны ансамбль “Краснапольская субботея” Краснольскага РЦК пацвердзіў любоў да роднай зямлі. Танцавальны нумар харэаграфічнага калектыва “AZART” Краснольскага РЦК узняў настрой гледачоў.


Фінальны музычны нумар аб’яднаў ўсіх удзельнікаў святочнага канцерта.
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы ўзаемнай павагі і падзякі за самаадданую працу працаўнікоў сельскай гаспадаркі Краснапольскага раёна.

Ірына Нікіціна, мастацкі кіраўнік РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”