У Чэрыкаве шукалі шляхі павышэння эфектыўнасці работы клубных устаноў
У працы семінара-нарады прынялі ўдзел: дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна» Халюзева Н.Н, намеснік дырэктара Машкова А.А, намеснік дырэктара Марозава М.В., метадысты інфармацыйна-метадычнага аддзела, а таксама ўсе кіраўнікі сельскіх клубных устаноў і спецыялісты раённага Цэнтра культуры.
У ходзе семінара разглядаліся пытанні, якія датычацца нарматыўна-прававога забеспячэння клубных устаноў, асноўных напрамкаў іх дзейнасці. Была прачытана лекцыя па выкарыстанні Дзяржаўнай сімволікі пры правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў, прайшло азнакамленне з нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчынай Магілёўскай вобласці. Спецыялісты, якія прысутнічалі на семінары для работнікаў устаноў культуры вобласці, што адбыўся на базе ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР», і на абласным семінары для спецыялістаў рэгіянальных метадычных службаў клубных устаноў, дзяліліся набытымі ведамі і ўражаннямі.
Таксама было праведзена чарговае анкетаванне ўдзельнікаў семінара-нарады на прадмет ведаў асноўных нарматыўных дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць клубных устаноў. Пасля аналізу анкет па кожным пытанні метадыстам інфармацыйна-метадычнага аддзела Аляксеевай А.В. было дадзена падрабязнае тлумачэнне.
Па выніках анкетавання было прынята рашэнне грунтоўна ўзяць на кантроль пытанні навучання работнікаў устаноў культуры клубнага тыпу раёна.