Раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці «Вытокі творчасці», прымеркаваны Году малой Радзімы, прайшоў у Чавускім раёне
28 красавіка на базе раённага Цэнтра культуры і вольнага часу адбыўся раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі горада і раёна «Вытокі творчасці».
У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў, якія вырашылі паспаборнічаць за званне лепшага. Тыя, хто добра спявае, чытае вершы, танчыць, спрабавалі сябе на сцэне. 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы, таму кожнае выступленне было звязана з гэтай тэмай.
Першымі, хто прадэманстраваў свае таленты, сталі калектыў РУП Магілёўаблгаза філіяла ПУ «Магілёўгаз» Чавускага раёна, якія цудоўна спявалі і пакінулі шмат эмоцый у гледачоў. Іншыя ўдзельнікі таксама з выдатнымі галасамі адзін за адным выходзілі на сцэну. У выніку журы былі вызначаны лепшыя з лепшых.
Як лепшы калектыў мастацкай самадзейнасці дыпломам узнагароджаны прадстаўнікі РУП Магілёўаблгаза філіяла ПУ «Магілёўгаз» Чавускага раёна; дыпломам «За прапаганду беларускай народнай творчасці» была ўзнагарождана Кацярына Елісеенка, ГЛХУ «Чавускі лясгас»; за індывідуальнасць і майстэрства акцёра дыпломам адзначаны прадстаўнік «Жылкамгас»; за высокае выканаўчае майстэрства ў самадзейнай творчасці была ўзнагароджана Ганна Камарова УАЗ «Чавуская раённая бальніца»; за мастацкую выразнасць узнагароджана Хрысціна Пятроўская УАЗ «Цэнтральная раённая бальніца»; за самабытнасць і арыгінальнасць – Валянціна Ламнёва РУП Магілёўаблгаза філіяла ПУ «Магілёўгаз» Чавускага раёна.
Дыплом III ступені быў уручаны Хрысціне Філіпенка, аддзел адукацыі, спорту і турызму Чавускага райвыканкама.
Дыплом II ступені атрымала Марыя Чыкіда ГЛХУ «Чавускі лясгас».
Дыпломам I ступені адзначаны Сяргей Танюкевіч з выкананнем аўтарскай песні «Анёлы».
Толсцік Т.В., заведуючы метадычным аддзелам РЦК і вольнага часу ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна»