Народны театр Краснапольска раённага Цэнтра культуры адсвяткаваў Сусветны дзень тэатра спектаклем “Суд”
Галоўныя ролі ў спектаклі сыгралі: Пісар - М. Пугачоў, Старшыня – А. Кузняцоў, Суддзя –А. Калеснікаў, Стораж Мірон – артыст народнага тэатра І. Ткачоў, Гарбуз – артыст народнага тэатра Ю. Мотрычаў, Гарбузіха – артыст народнага тэатра Г. Сафонава, Авечка – артыст народнага тэатра В. Лазовік, Упраўляючы – артыст народнага тэатра С. Лемцюгоў.
Высокія мастацкія якасці забяспечылі камедыі “Суд” трывалую ўвагу з боку тэатраў на доўгія гады. Яна пастаўлена ў сатырычным выяўленчым ключы і па праву лічыцца адным з самых дасканалых твораў беларускай драматургіі.
Вераніка Уладзіміраўна Юркіна, загадчык метадычнага аддзела ГУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”