Народны ансамбль народнай музыкі “Магілёўцы” выступіў у рамках мерапрыемства, прысвечанага Дню роднай мовы
22 лютага народны ансамбль народнай музыкі “Магілёўцы” выступіў з праграмай у кінатэатры “Чырвоная Зорка” ў рамках тэматычнага мерапрыемства “Дзве мовы сталі блізкія мне змалку”, прысвечанага Дню роднай мовы.
Падчас мерапрыемства для замежных студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю ў МДУ ім. А.А. Куляшова і Беларуска-Расійскім універсітэце, была прадстаўлена выстава народнай творчасці, якую арганізавалі спецыялісты цэнтра.