Напярэдадні свята Роднай мовы, а менавіта 19 лютага, метадысты Быхаўскага РЦК правялі для вучняў трэццяга класа пазнавальна-забаўляльную праграму «Гучы, родная мова»
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе.
Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.
Напярэдадні свята Роднай мовы, а менавіта 19 лютага, метадысты Быхаўскага раённага Цэнтра культуры правялі для вучняў трэццяга класа пазнавальна-забаўляльную праграму «Гучы, родная мова». Падчас якой дзеці адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, гулялі ў пазнавальныя і рухомыя гульні.
Падчас завяршэння праграмы дзеці атрымалі маленькія падарункі саламяныя павучкі і саламяныя лялечкі.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»