На Магілёўшчыне завяршыўся абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”
У лютым-сакавіку на Магілёўшчыне праходзіў абласны конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”. Ён праводзіўся ў некалькі этапаў: спачатку праходзілі конкурсныя прагляды на базе ўстаноў Бабруйска, Магілёва і Чэрыкаўскага раёна, а сёння, 15 сакавіка, у канцэртнай зале Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы адбыўся фінал абласнога агляду-конкурсу.
Варта адзначыць, што ў конкурсе прынялі ўдзел звыш 40 аматарскіх тэатральных калектываў Магілёўскай вобласці. Удзельнікі звярталіся ў сваіх пастаноўках да п’ес Я.Купалы, А.Дударава, В.Ткачова і іншых. Розныя па жанрах і па акцёрскай ігры – выбраныя творы не пакінулі журы абыякавымі. Гэта і дзіцячыя казкі, і сучасныя пастаноўкі, і пастаноўкі ваеннай тэматыкі, нават была прадстаўлена міфалагічная казка.
Заключнае мерапрыемства пачалося цырымоніяй узнагароджання пераможцаў абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”. Узнагароды тэатральным калектывам уручылі Загароўскі Алег Леанідавіч, рэжысёр народнага тэатра “Валянцін” УК “Магилёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу” і Іна Васільеўна Балаўнёва, намеснік дырэктара ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Па выніках конкурсу ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені.
Гран-пры атрымаў узорны тэатр-студыя “Экспромт” ДУА “Шклоўская дзіцячая школа мастацтваў”, інсцэніроўка “Афрыка”, аўтар К.Чукоўскі – кіраўнік Крупенька Яна Мікалаеўна.
Спецыяльнымі дыпломамі ў розных намінацыях былі ўзнагароджаны:
намінацыя “За захаванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну”:
Ткачоў Іван Іванавіч, артыст народнага тэатра раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Кранапольскага раёна”;
намінацыя “Яркі дэбют”:
аматарскае аб’яднанне “Паўлінка” раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна”, кіраўнік Міхалёва Надзея Іванаўна;
намінацыя “За іронію і вытанчанасць у стварэнні мініяцюры”:
народны тэатральны калектыў “Прамень” раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна”, кіраўнік Паседзька Таццяна Васільеўна;
намінацыя “Лепшая мужчынская роля”:
за ролю дамавіка ў інсцэніроўке “Пшанічны каласокі ” – Саўчанка Віктар, удзельнік узорнага дзіцячага тэатральнага калектыву “Сонейка” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.Чаусы”, кіраўнік Панчанка Алена Пятроўна;
за ролю Ягора ў камедыі “Без Ягора будзе гара” (аўтар В.Ткачоў) – Алег Аляксандравіч Карпычаў, акцёр тэатра “NovaEra” ДУК “Палац мастацтваў г.Бабруйска”, кіраўнікі Мішугова Алеся Аляксандраўна, Бацюня Кацярына Віктараўна;
намінацыя “Лепшая жаночая роля”:
за ролю Машы ў спектаклі “Аднойчы мы будзем шчаслівы” (аўтар Я.Васільева) – Краўцова Валерыя Дзмітрыўна, кіраўнік народнага тэатра эстрадных мініяцюр “Штрых” раённага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна”;
за ролю доктара ва ўрыўку са спектакля “Жаночы вулей” (аўтар В.Ткачоў) – Крыванос Інэса Міхайлаўна, ўдзельца тэатральнай студыі “Дзівакі” раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна”, кіраўнік Тарэлка Наталля Міхайлаўна;
намінацыя “За пэўнасць і адданасць тэатральнаму мастацтву”:
народны тэатр “Валянцін” УК “Магилёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”, кіраўнік Загароўскі Алег Леанідавіч;
Пасля цырымоніі ўзнагароджання быў прадстаўлены тэатральны марафон з фрагментаў конкурсных спектакляў-пераможцаў. Лепшыя пастаноўкі прадставілі тэатральныя калектывы з горада Бабруйска, Шклоўскага, Краснапольскага, Магілёўскага раёнаў.
Сіла мастацтва – гэта як сіла жыцця: пра яе можна наогул не думаць, але калі яе аднойчы адчуў, то будзеш клапаціцца, каб не страціць. А ёсць асобы для якіх мастацтва – у прыватнасці тэатральнае – і ёсць жыццё. Шчыра віншуем усіх удзельнікаў з заслужанымі ўзнагародамі! Жадаем вам далейшыя творчыя поспехі і перамогі!
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”