Быхаўшчына прымае ўдзельнікаў і гасцей абласнога этапу праекта «Уладар сяла – 2026»

Гэта знакавая падзея, якая аб’ядноўвае маладыя сем’і з усёй Магілёўшчыны, дэманструе прыхільнасць да развіцця сельскіх тэрыторый і падтрымкі сямейных каштоўнасцей.

Сімвалічна і вельмі ўрачыста, што маштабнае мерапрыемства пачалося з глыбокай павагі да гераічнага подзвігу продкаў. Згодна з праграмай мерапрыемства, прадстаўнікі 13 лепшых маладых сямей Магілёўшчыны, арганізатары і госці сабраліся на святым месцы – мемарыяле воінскай славы Лудчыцкая вышыня. Яны ўсклалі кветкі да падножжа помніка, ушанаваўшы такім чынам памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Хвіліна маўчання стала выразным сімвалам адзінства пакаленняў і нязменнай удзячнасці тым, хто сваёй барацьбой забяспечыў мірнае неба над галовамі сучаснікаў.

Акрамя таго, быў праведзены конкурсны адбор сярод сем’яў па шэрагу намінацый, якія ацэньваюць іх уклад у развіццё вёскі і актыўную жыццёвую пазіцыю. У гэты дзень за званне найлепшых змагаліся 13 самых дастойных маладых сем’яў Магілёўшчыны. Конкурс, які стаў яскравым сведчаннем багацця беларускай зямлі, раскрыў талент, працавітасць і глыбокія карані ўдзельнікаў. Маладыя сем’і паўсталі перад гледачамі, дэманструючы свае каларытныя падворкі, напоўненыя багаццем і ветлівасцю. Праграма спаборніцтваў пачалася з урачыстага адкрыцця, пасля якога ўдзельнікі прадставілі сябе і свае сем’і.

На сцэне разгарнулася сапраўднае дзейства ў рамках конкурсу “Вітаем па-беларуску”, дзе сем’і прэзентавалі караваі, суправаджаючы іх песнямі, вершамі і тэатральнымі замалёўкамі. На працягу дня сем’і прадэманстравалі свае навыкі ў традыцыйных рамёствах: касьбе, запражэнні каня, падрыхтоўцы дранікаў, а таксама прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце.


Па выніках напружанай барацьбы, Дыпломам І ступені ўзнагароджана сям’я Сікорскіх з Касцюковіцкага раёна. Дыпломам II ступені адзначана сям’я Крокавых з Шклоўскага раёна. Дыплом ІІІ ступені заваявала сям’я Швецовых з Быхаўскага раёна.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”